27 красавіка ў мінскім Палацы культуры імя Шарко выступіць легендарнае этна-трыа «Троіца». Традыцыйна музыкі прадставяць слухачам новыя кампазіцыі, якія гурт рыхтуе для новага альбома. Натуральна, не абыдзецца і без хітоў.

Фота: Аляксандр Ждановіч

Фота: Аляксандр Ждановіч

«У нас не часта выходзяць дыскі, адпаведна, на канцэртах мы паказваем тое, што ўвойдзе ў новы альбом — гэта «Цар-агонь», «Мядзведзь». З'явіліся новыя творы «Святая зямля», «Яшчар», балада «А ў нядзельку», — распавядае пра праграму канцэрта лідар гурта Іван Кірчук. — Пра іх можна шмат расказваць, але гэта музыка, і яе трэба слухаць. Бо на сённяшні дзень гэтыя кампазіцыі больш нагадваюць фальклорныя сюіты і складаюцца з некалькіх частках. Будзе шмат музыкі, шмат інструментаў і песні з мінулых альбомаў, якія разбавяць працяглыя творы».

Новы альбом «Троіцы» складуць 5—7 працяглых кампазіцый. Праўда, калі з'явіцца новы лонгплэй славутага гурту, пакуль не вядома. Бо, прызнаецца Іван Іванавіч, усё ўпіраецца ў грошы:

«Калі мы хочам зрабіць прыгожы па гуку альбом, трэба зноў звяртацца да Томаша Рагулі (польскі саўнд-прадзюсар, які запісваў апошні альбом «Троіцы» «Зімачка», — заўв. рэд.), а там кошты немалыя. Але ў Мінску мы не запішам гэты альбом, гэта мы ведаем».

Пачатак канцэрта ў 19.00.

Кошт квіткоў — ад 200 да 350 тысяч.

Даведкі па тэлефоне: 29 6490888, 29 8517706

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?