Некалькі разоў перанесеныя з-за палітычнай сітуацыі адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы — 2016 па гандболе паміж зборнымі Расіі і Украіны адбудуцца 10 і 11 чэрвеня ў Мінску.

Пра гэта ў Сочы паведаміў прэзідэнт Федэрацыі гандбола Расіі Сяргей Шышкароў.

«Прынцыпова гэтае пытанне ўжо вырашана, і засталося дачакацца толькі пацверджання з боку Еўрапейскай Федэрацыі гандбола. Мы знайшлі кампрамісны варыянт пры актыўным пасярэдніцтве прэзідэнта Алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ён паабяцаў, што сустрэчы будуць праведзены на высокім узроўні. Федэрацыя гандбола Расіі забяспечыць тэлетрансляцыі з Мінска», — распавёў Шышкароў.

Група 5: Венгрыя — 4 (2 гульні), Расія — 2 (1), Партугалія — 0 (2), Украіна — 0 (1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?