Пенсіянерам, інвалідам І групы і інвалідам-калясачнікам, а таксама ветэранам Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці адпаведных дакументаў даюць бясплатныя месцы для гандлю на рынку ўжываных рэчаў у Ждановічах, больш вядомым мінчанам як «поле цудаў».

Адпаведнае пагадненне падпісанае паміж Мінгарвыканкамам і гандлёвым домам «Ждановічы». 

Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, права дадзена для рэалізацыі ўжываных тавараў, але не больш як 10 найменняў асартыментнага пераліку. 

Пагадненне будзе дзейнічаць да 31 снежня 2015 года. 

Нагадаем, «поле цудаў» у Ждановічах аднавіла працу пасля рэканструкцыі 10 студзеня 2014 года. Першапачаткова адміністрацыя ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» планавала наогул закрыць сектар ужываных тавараў. Аднак Мінгарвыканкам не падтрымаў такое рашэнне адміністрацыі «Ждановічаў». Кіраўніцтву рынка было даручана правесці рэканструкцыю пляцоўкі, на якой ідзе гандаль ужыванымі таварамі. 

Рынак «Ждановічы» з'яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых комплексаў у Беларусі. Ён размешчаны на паўночным захадзе Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?