Генеральны менеджар «Сібіры» Кірыл Фастоўскі заявіў у інтэрв'ю выданню «Р-Спорт», што настаўніку клуба беларусу Андрэю Скабелку палепшылі ўмовы кантракту за выдатны мінулы сезон.

«Мы ягоны кантракт ужо абнавілі. Змянілі ўмовы заробку ў якасці заахвочвання ягонай выдатнай працы ў сезоне. Тым самым мы паказалі, што ўмеем шанаваць сваіх людзей і хочам працаваць з ім далей.

У гэтым жыцці ўсё змяняецца, і трэнеры павінны ведаць, што іх можна не толькі звольніць у кожны момант, але і заахвоціць, калі яны паказваюць станоўчы вынік. Цяпер паглядзім, як пачнецца наступны сезон, і, напэўна, прапануем Скабелку па ходу чэмпіянату новы кантракт, але цяпер не вельмі зручна гэта рабіць», — заявіў Фастоўскі.

Андрэй Скабелка з'яўляецца галоўным трэнерам хакейнага клуба «Сібір» з 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?