Украінскі сайт «Міратворац» павысіў наведвальнасць дзякуючы рэкламе сепаратыстаў і апазіцыянераў.

Такое меркаванне выказаў саветнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Ён адзначыў, што за апошнія дні сайт наведала вялікая колькасць расійскіх тэрарыстаў і наймітаў, якія ваявалі супраць Украіны. Назіраецца цікавасць і з боку тых, хто проста хацеў пашукаць сябе і сваіх знаёмых у базе дадзеных Украіны, сабранай па ўсіх, хто выконваў супраць яе незаконныя дзеянні.

Такім чынам, спецаперацыю «Гюльчатай, адкрый «лічку»» можна лічыць паспяховай, адзначыў Герашчанка і растлумачыў, што мэта аперацыі зводзілася да таго, каб зарэгістраваць як мага большую колькасць злачынцаў — тэрарыстаў, наймітаў, сепаратыстаў — з тых, хто заходзіў на сайт. Шукаючы дадзеныя пра сябе, яны ўводзілі асабістую інфармацыю, якая і захоўвалася ў базе дадзеных сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?