president.gov.by

president.gov.by

Афіцыйная цырымонія вітання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў Аўлабарскай рэзідэнцыі прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі ў Тбілісі 23 красавіка, паведамляе newsgeorgia.ru.

Кіраўніка Беларусі, які прыбыў у Грузію з першым дзяржаўным візітам напярэдадні вечарам, суправаджаюць члены ўрада — намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр прамысловасці Віталь Воўк.

На цырымоніі вітання таксама прысутнічалі члены ўрада Грузіі — міністр замежных спраў Тамара Беручашвілі і міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Георгій Квірыкашвілі, а таксама сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Ірына Імерлішвілі і прадстаўнікі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Грузіі.

«Беларусь і Грузія ў стане стварыць трывалы падмурак для будучых адносін, заснаваны на моцных гандлёва-эканамічных сувязях», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі, паведамляе БелТА.

«У палітыцы ў нас няма ніякіх супярэчнасцяў. Я ўдзячны і былому прэзідэнту [Міхаілу Саакашвілі], і вам за тое, што вы ўсюды на Захадзе нас падтрымлівалі і падтрымліваеце», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы даўно павінны былі сустрэцца тут, у гэтым легендарным горадзе, краіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я, да сораму свайго, ні разу не быў у Тбілісі. Напэўна, даўно трэба было пабываць тут, тым больш што з даўніх часоў наш народ заўсёды выказваў глыбокія пачуцці павагі да грузінскага народа».

Лукашэнка звярнуў увагу, што яго візіт у Грузію пачаўся з ускладання вянка да магілы Невядомага салдата. Ён зазначыў, што зрабіў гэта ў знак павагі да загінулых у гады Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайне.

«Гэта таму, што нашу Беларусь вызвалялі тысячы грузінаў. У нас загінулі сотні, а можа і тысячы грузін, таму я аддаў даніну павагі напярэдадні важнай даты ўсім грузінам, усім савецкім воінам, якія загінулі ў гады вайны», — сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0