фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

Аляксандр Лукашэнка назваў Грузію легендарнай краінай на сустрэчы са сваім грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі ў прэзідэнцкім палацы ў Тбілісі 23 красавіка.

«Дарагі Георгій, мы даўно павінны былі сустрэцца тут, у гэтым легендарным горадзе, у гэтай легендарнай краіне. Я ўжо ўчора пра гэта казаў, што, на мой сорам, я не быў у Тбілісі, ну фактычна не быў у Грузіі, акрамя Сухумі ў савецкія часы. Як гісторык, я шмат чытаў і шмат ведаю пра Грузію, і ў сувязі з гэтым для мяне яна была легендарнай краінай, сапраўды ахінутай легендамі», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што «наша пазіцыя па тых праблемах, якія вы паднялі [пытанне прызнання незалежнасці грузінскіх тэрыторый] застаецца нязменнай.

У адваротным выпадку, я б не прыехаў», — заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанне журналіста ў ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Маргвелашвілі.

Пытанне наконт пазіцыі Беларусі было зададзена ў кантэксце пагадненняў, якія Расія заключыла з дэ-факта ўладамі Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёна.

«Прэзідэнт (Грузіі) казаў, што пасля ўсіх гэтых неразбярых, нават вайны, можна сказаць, канфлікту паміж Грузіяй і Расіяй. Трэба было неяк мякчэй выбудоўваць адносіны і не рабіць нейкіх крокаў», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, неабходна глядзець у будучыню і рабіць крокі да нармалізацыі адносін Грузіі з Расіяй.

фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

«Мы з прэзідэнтам (Грузіі) рэалісты, і мы дамовіліся, давай, падвядзем рысу і паглядзім у заўтрашні дзень — якія можна зрабіць крокі для таго, каб нармалізаваць адносіны паміж Грузіяй, Беларуссю, каб глыбей зрабіць адносіны, у тым ліку з Расійскай Федэрацыяй. Думаю, у бліжэйшы час мы знойдзем хоць бы адзін адказ на маленькае пытанне, якое зробіць крок для таго, каб не толькі спыніць гэтую рыторыку, а зблізіць пазіцыі дзяржаў і жыць у адной сям'і, як было калісьці», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што паміж народамі Грузіі, Беларусі і Расіі няма супярэчнасцяў.

фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

фота з фэйсбука Георгія Маргвелашвілі

«Бо няма супярэчнасцяў паміж грузінскім народам, беларускім народам, расіянамі. Ёсць непаразуменні на палітычным узроўні. Яны пераадольныя, але трэба ставіць перад сабой канкрэтныя задачы і рабіць канкрэтныя крокі. Пра гэта мы гаварылі.

Я пакуль не маю такіх паўнамоцтваў прэзідэнта, каб раскрываць нашы дамоўленасці, але ў бліжэйшы час вы пра іх пачуеце», - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?