Фота: highlightpress.com

Фота: highlightpress.com

Даследчыкі Мадрыдскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што рэгулярнае ўжыванне ёгуртаў не прывядзе да ніякіх паляпшэнняў у здароўі, распавядае Medical Express.

Амаль 4,5 тысячы дарослых іспанцаў цягам 3,5 год праходзілі тэсты на ўплыў на здароўе ужывання ці неўжывання ёгуртаў. Значнага паляпшэння здароўя не назіралася.

Падчас даследавання назіралася хіба нязначнае паляпшэнне інтэлектуальных здольнасцей «ёгуртаедаў», але яно ўкладалася ў статыстычную хібнасць.

Раней дыетолагамі была даказаная карысць ад «здаровай дыеты», у склад якой уваходзіць ёгурт. Меркавалася, што ёгурты могуць, напрыклад, палепшыць здароўе праз вялікую колькасць кальцыя і ўплыў на косткі, панізіць крывяны ціск ці прыпыніць набор вагі.

Але даследаванняў менавіта ёгуртаў асобна ад іншых кампанентаў дыеты не праводзілася.

Аб карысці ёгуртаў для здароўя часта кажуць у рэкламе. Але прынамсі ў Еўропе і ЗША цяпер такія заявы, хутчэй за ўсё, будуць забароненыя — і еўрапейскія, і амерыканскія законы патрабуюць навуковых доказаў для падобных рэкламных выразаў.

Чытайце таксама: Аўстралійскія навукоўцы прызналі гамеапатыю неэфектыўнай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?