Алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ала Цупер нарадзіла сына Цімафея.

У сям'і Алы Цупер — папаўненне. 

У сям'і Алы Цупер — папаўненне. 

Перад Гульнямі-2014 у Сочы Ала Цупер пакінула вялікі спорт. Выйшла замуж, нарадзіла дачку Лізу. Праўда, затым галоўны трэнер зборнай Мікалай Казека і муж Яўген угаварылі яе вярнуцца ў спорт, і вяртанне было проста феерычным — на Алімпіядзе ў Сочы фрыстайлістка заваявала «золата».

«Ала ў добрым рэжыме адпрацавала два трэніровачныя зборы, але затым высветлілася, што яна зноў чакае дзіця, і трэніроўкі спартсменка спыніла, — распавёў напрыканцы мінулага года Мікалай Казека. — Не ведаю, ці канчаткова яна развіталася са спортам альбо пасля родаў зноў вернецца. Спадзяюся, нам не прыйдзецца зноў заклікаць яе, як у мінулы раз…»

— Учора сыну Цімафею споўніўся роўна 1 месяц, — распавяла Ала Цупер «Народнай Волі». — Нараджала ў цэнтры «Маці і дзіця», усё прайшло нармальна. Цяпер крыху складаней з двума дзеткамі, бо кожны патрабуе ўвагі, але муж дапамагае. Дачцэ хутка ўжо будзе тры гады, таксама і пагушкае малога, і пацалуе. Добрая памочніца расце…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?