Кадр з відэа Zimbulya via Youtube

Кадр з відэа Zimbulya via Youtube

Група навукоўцаў з Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны прапанавала камарам пакаштаваць пары гомазіготных і гетэразіготных блізнятаў. Такім чынам было вызначана, што камары на самой справе дыскрымінуюць ахвяр на генетычным узроўні, пішуць навукоўцы ў часопісе PLOS One.

18 пар гомазіготных і 19 пар гетэразіготных пар жанчын-блізнятаў былі «скормленыя» камарам. Для першых пар камары не бачылі адрозненняў, але з другіх пар хутчэй абіралі «смачнейшую» ахвяру.

Рукі блізнятаў змясцілі ў трубкі, ў якія выпускалі маскітаў. Трубкі былі зладжаныя такім чынам, каб камары маглі вольна абіраць між раўназначнымі шляхамі да ахвяр. На самой справе, у выпадку «ідэнтычных» гомазіготных блізнятаў колькасць укусаў у сясцёр была роўнай.

Камары вызначаюць ахвяр па паху поту — напрыклад, больш любяць цяжарных і поўных людзей. Даследчыкі пацвердзілі тэорыю аб тым, што «смачнасць» для камароў вызначаецца не харчаваннем чалавека, а пэўнымі генетычнымі асаблівасцямі.

Далейшыя даследаванні «смачнасці» людзей для маскітаў можа дапамагчы не толькі ў стварэнні рэпелентаў, але і ў барацьбе з малярыяй, ад якой штогод памірае 1,5-3 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?