На мінулым тыдні Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму загадаў дэмантаваць рэклямныя канструкцыі на праспэкце Машэрава (б. вул.Варвашэні). У загадзе гаворыцца, што канструкцыі мусяць прыбраць за тры дні. Патрабаваньне абгрунтоўваецца пастановай ураду.

Пакуль гаворка ідзе пра дэмантаж шчытоў ад вуліцы Куйбышава да скрыжаваньня з вуліцамі Даўмана і Старажоўскай.

У рашэньні Менгарвыканкаму адзначаецца, што дэмантаж мусова правесьці «ў сувязі з архітэктурна‑горадабудаўнічай неабходнасьцю, выкліканай правядзеньнем у месцы разьмяшчэньня сродку вонкавай рэклямы работ па забудове, добраўпарадкаваньні тэрыторый, сацыяльна‑палітычных мерапрыемстваў».

Паводле Marketing.by

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0