Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка прыняў удзел у конкурсе даследчыкаў. Ягоная праца называлася «Уплыў камп'ютара на зрок».
«Юны даследчык вывучыў прычыны, чаму пагаршаецца зрок, і прапанаваў гімнастыку для захавання зроку. Апісаў тыя практыкаванні, якія яму дапамагаюць, і нават пракансультаваўся ў медыкаў», — расказала «Камсамольскай праўдзе» рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сітнікава.
Цікава, што старэйшы сын Ірыны Абельскай, Дзмітрый, працуе доктарам-афтальмолагам аддзялення лазернай хірургіі ў Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры.