фота з фэйсбука прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі

фота з фэйсбука прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі

Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэм'ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі ў Беларусь, паведамляе прэс-служба грузінскага ўрада ў чацвер, 23 красавіка. Пра гэта Лукашэнка заявіў вечарам на афіцыйнай вячэры ад імя кіраўніка грузінскага ўрада ў Тбілісі.

«Прэм'ер-міністр Грузіі запрасіў Аляксандра Лукашэнкі і ўрадавую дэлегацыю з Беларусі на афіцыйную вячэру. Іраклій Гарыбашвілі таксама падзякаваў прэзідэнту Беларусі за візіт і выказаў надзею на далейшае паглыбленне адносін паміж дзвюма краінамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Перад пачаткам афіцыйнай вячэры беларускія госці прадэгуставалі некалькі гатункаў грузінскіх вінаў і атрымалі інфармацыю пра гісторыю грузінскага вінаробства.

Лукашэнка прыбыў у Тбілісі з візітам 22 красавіка. У пятніцу ён кіруецца ў Батумі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?