Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Укладаньне, прадмова, каментары А. Фядута. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

У кнігу ўключаныя аповесьці «Данута» і «Разьвітаньне зь ілюзіямі», драма «Канец сьвету».

У разьдзеле «Публіцыстыка» — выступ на 5‑м зьезьдзе пісьменьнікаў у Менску і «Перэпэтыі пошукаў».

Зьмешчаныя лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш.

Друкуюцца таксама ўспаміны пра аўтара: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.

«Кнігазбораўскія» выданьні можна знайсьці ў любой дзяржаўнай кнігарні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0