МЗС Польшчы перадаў амбасадзе РФ дыпламатычную ноту з інфармацыяй аб адмове ўезду на тэрыторыю Польшчы арганізаванай групы матацыклістаў, у якой знаходзяцца прадстаўнікі клуба «Начныя ваўкі».

volganet.ru

volganet.ru

Паводле інфармацыі ведамства, падставай для гэтага рашэння было адсутнасць неабходнай, дакладнай інфармацыі, якая тычыцца плана знаходжання групы ў Польшчы, дакладных маршрутаў пераездаў і ўказання месцаў начлегу сяброў клуба. Гэтыя даныя былі неабходныя для забеспячэння належнай бяспекі ўдзельнікам прабегу і адпаведнай арганізацыі акцыі. Акрамя таго, МЗС Польшчы занадта позна атрымаў ноты аб прабегу ад расейскага боку — менш, чым за тыдзень.

Запыты ж на правядзенне іншых акцый, якія арганізуюцца расійскім бокам з нагоды 70-й гадавіны Перамогі, разгледжаныя Польшчай пазітыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?