Новую тэндэнцыю ў Тайвані заўважыў партал Rocket News: уладальнікі сабак робяць жывёлам стрыжкі ідэальных форм — кубічныя і круглыя.

Як сцвярджае партал, галоўная мэта такіх стрыжак — лайкі і рэпосты ў сацсетках.

Па-за межамі Тайваня трэнд заўважаны не быў, але можна ў хуткім часе чакаць з’яўлення кубічных сабак у Японіі і Кітаі.

«Калі б людзі былі пухнатымі, як іх гадаванцы, ім бы не спатрэбілася пластычная хірургія», — жартуе Rocket News.

Праўда, некаторыя сабакі могуць не зусім адэкватна ўспрымаць стрыжкі. Напрыклад, сабака па мянушцы Джын Дан пасля стрыжкі некалькі дзён хадзіў пераважна на задніх лапах.

Глядзіце таксама: Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?