11-гадовы школьнік пацярпеў у ДТЗ у Гродне 24 красавіка.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, хлопчык спрабаваў перабегчы праспект Касманаўтаў і быў збіты «Аўдзі». Аўтамабіль рухаўся па левай паласе ў напрамку вуліцы Будзёнага, калі спадарожны маршрутны транспартны сродак перад пешаходным пераходам спыніўся. Агляд быў абмежаваны.

У гэты час справа перад «Аўдзі» выбег хлопчык. Кіроўца аўтамабіля ўзяў лявей, затармазіў, але не змог пазбегнуць наезду. Пасля ўдару аб капот дзіця адляцела на асфальт. У хлопчыка выявілі удар сцягна.

Мяркуюць, што ён бег на чырвоны сігнал святлафора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?