Фота: Facebook

Фота: Facebook

Італьянская фотамадэль Розі Маджыулі паабяцала распрануцца на стадыёне «Пармы», калі інвестары дапамогуць рашэнню фінансавых праблем футбольнага клуба. Пра гэта паведамляе Deportestelemundo.

«Я выстаўляю сваё цела на аўкцыён. Мне неабыякавы лёс «Пармы», і я гатовая пайсці на ўсё дзеля яе выратавання. Магчыма, мая акцыя прыцягне буйных інвестараў, якія дапамогуць камандзе выжыць», — напісала Маджыулі ў сваім Facebook.

Мадэльку ведаюць ў Італіі па шматлікіх фотасесіях ў глянцавых часопісах, а таксама па выступе ў тэлешоў «Вялікі брат».

21 красавіка «Парма», якая адчувае сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці, была выстаўленая на продаж па цане 20 мільёнаў еўра.

Прапановы аб куплі клуба будуць прымацца да 6 мая. Калі на працягу названага перыяду не будзе заявак, таргі будуць праводзіцца паўторна 12, 18, 22 і 28 мая. Штораз цана будзе зніжацца на 25%. Клуб займае апошняе месца ў турнірнай табліцы італьянскай серыі А і практычна забяспечыў сабе паніжэнне ў класе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?