У Вярхоўны суд Беларусі 24 красавіка пададзена заява аб банкруцтве ЗАТ «Дэльта Банк», паведамілі ў банку.
Копія заявы накіравана ўсім крэдыторам банка ў адпаведнасці з усталяванай заканадаўствам працэдурай.
Фота belchas.by
У выпадку прызнання ЗАТ «Дэльта Банк» банкрутам будуць выконвацца ўсе прадугледжаныя заканадаўствам працэсуальныя дзеянні.
У прыватнасці, гаворка ідзе аб фарміраванні рэестра патрабаванняў крэдытораў, правядзенні іх сходу, зацвярджэнні плана лiквiдацыi. Потым пачнуцца выплаты кампенсацыі укладчыкам з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Абавязацельствы перад імі будуць выконвацца за кошт маёмасці ЗАТ «Дэльта Банк».
Пакрыццё юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам будзе здзейснена арыентыровачна ў другой палове бягучага года.
З 12 сакавіка ў ЗАТ «Дэльта Банк» рашэннем праўлення Нацыянальнага банка была ўведзена часовая адміністрацыя па кіраванні банкам. З 18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ «Дэльта Банка» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.