Салон Harley-Davidson 25 красавіка праводзіць «Адкрыццё мотасезону Harley-Davidson ў Мінску».

Калона матацыклістаў пад гукі ўрачыстага маршу адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы «Мінск — горад-герой» на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Яшчэ ўвечары 24 красавіка ў цэнтры Мінска, каля парку Чалюскінцаў, побач з салонам Harley-Davidson ужо назіралася вялікая колькасць байкаў з расійскімі нумарамі. 

Сённяшняе адкрыццё мотасезону супала па даце з прыбыццём расійскай мотакалоны ў рамках акцыі «Дарогі Перамогі», якую ладзіць расійскі байк-клуб «Начныя ваўкі». У Беларусь калона расійскіх байкераў плануе прыбыць позна ўвечары 25 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?