27-гадовы хлопец прызнаны судом вінаватым у распаўсюдзе парнаграфіі. Парнаграфіяй следства і суд палічылі сэлфі ў стылі ню, выкладзенае жыхаром Баранавіч на сайце знаёмстваў.

Такім навамоднім спосабам хлопец хацеў прыцягнуць увагу дзяўчат.

Парнаграфічнасць сэлфі пацвердзіла мастацтвазнаўчая экспертыза.

На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Няглядзячы на гэта, ён атрымаў 2 гады калоніі. Рэч у тым, што ён быў раней судзімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?