У Нью-Ёрку ўначы прайшоў тытульны бой Уладзіміра Клічко і Браянта Джэнінгса, у якім украінскі чэмпіён абараніў усе свае тры паясы па версіях IBF, WBO і WBA у суперцяжкай вазе.

Бой быў не самым відовішчным, бо абодва супернікі часта клінчавалі, а Клічко ў сярэдзіне бою спачатку атрымаў заўвагу ад рэферы, а затым і зусім пазбавіўся 1 бала, паведамляе УНІАН

Тым не менш, перавага ўкраінца па ходзе бою была відавочнай, і вынікам 12 раўндаў стала аднагалоснае рашэнне суддзяў прысудзіць перамогу дзейнаму чэмпіёну — 116:111, 116:111, 119:109.

39-гадовы Уладзімір Клічко — брат іншага ў мінулым баксёра, а сёння мэра Кіева Віталя Клічко — за 19 гадоў прафесійнай кар'еры выйграў 63 баі з 66-ці, завяршыўшы накаўтамі 53 паядынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0