Лясная галіна — гэта другі важны напрамак для Беларусі пасля сельскай гаспадаркі, аб гэтым заявіў 26 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Козырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць наяўнасці такога ляснога рэсурсу ў Беларусі.

«Сельская гаспадарка і лясныя ўгоддзі — гэта наш вялікі рэсурс, які мы павінны выкарыстоўваць. Фінляндыя на гэтым сваю эканоміку пабудавала», - адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць высаджвання лесапалосы ўздоўж аўтадарог, як гэта рабілася раней.

«На ўсе высокія адхоны трэба пасадзіць сасну, і няхай яна расце ўздоўж дарогі. Гэта ўсё роўна эканомія. Не трэба глядзець за гэтай паласой. А так бур'ян расце — два разы на год хочаш не хочаш яго трэба касіць», - канстатаваў ён.

Лукашэнка нагадаў, што раней такія лесапалосы высаджваліся ўздоўж аўтадарог, але потым некаторыя з іх высякаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?