Харкаўскі завод сродкаў індывідуальнай абароны вырабляе абшытыя нацыянальным узорам бронекамізэлькі LSV-UKR, распавядае АТН Харкаў.

Ідэя броневышыванкі з’явілася яшчэ ў часы Еўрамайдана — так завод хацеў прадэманстраваць свой патрыятызм у цяжкія для краіны часы.

Пакуль выпушчана 70 броневышыванак. Каля 30 з іх паехала да ўкраінскіх вайскоўцаў пад Луганск. Пэўная частка была падораная актывістам ці прададзеная (грошы з продажу пайшлі на патрэбы ўкраінскага войска).

Броневышыванка можа абараніць ад стрэлу з пісталета, самаробнай зброі ці аскепкаў выбуху. Ад аўтамата Калашнікава яна ўжо не абароніць.

Пасля пачатку маштабных баявых дзеянняў попыт на броневышыванкі ўпаў — зараз купляюць сродкі больш высокага класу абароны. Пасля завяршэння баявых дзеянняў завод плануе падарыць броневышыванкі ўсім вайскоўцам Украіны як сімвал перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?