Праект SLIM. Выява: JAXA

Праект SLIM. Выява: JAXA

У красавіку 2018 года Янонскае касмічнае агенцтва JAXA запусціць на Месяц беспілотны зонд SLIM (Smart Lander for Investigating Moon), паведамляе CNN.

Адна з асноўных мэтаў місіі — адпрацаваць мяккую пасадку, каб у будучыні накіраваць чалавека на Месяц ці нават Марс.

Апарат будзе запушчаны японскай ракетай Epsilon, што працуе на цвёрдым паліве. Пасадачны модуль будзе выкарыстоўваць лічбавыя камеры з сістэмай распазнавання твараў, адаптаванай для распазнавання паверхні. Праграма ацэньваецца ў 83-125 млн даляраў.

У 2008 годзе Японія ўжо запускала беспілотны апарат SELENE на арбіту Месяца для збору інфармацыі аб паверхні спадарожніка Зямлі. Таксама JAXA запускала апарат да астэроіда ў 2010 годзе. Сёння Японія спрабуе не саступіць у касмічнай гонцы сваім суседзям, Кітаю і Індыі, якія таксама маюць планы па засваенні Месяца і Марса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?