Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман падпісаў пастанову з рэкамендацыямі аб увядзенні персанальных санкцый супраць расійскіх грамадзян, уключаючы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Дакументам зацверджаны спіс з 35 асоб, у дачыненні да якіх парламент рэкамендуе сусветнай грамадскасці ўвесці санкцыі ў сувязі з арыштам у Расіі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Акрамя Пуціна, у пералік патрапілі дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, кіраўнік дэлегацыі Расеі ў ПАРЕ Аляксей Пушкоў ды шэраг іншых чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?