Дата звароту кіраўніка дзяржавы з пасланнем да парламента і народа застаецца невядомай. 

Першапачаткова планавалася, што Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем 22 красавіка — на гэты дзень арыентавалі журналістаў, хоць афіцыйна ён не называўся. Затым высветлілася, што мерапрыемства пераносіцца ў сувязі з афіцыйным візітам кіраўніка дзяржавы ў Грузію, які прайшоў 22—24 красавіка. 

На мінулым тыдні на сайце Палаты прадстаўнікоў з'явілася паведамленне, што сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат парламента адбудзецца 29 красавіка. Гэта дало падставу меркаваць, што пасланне будзе абвешчанае 29 красавіка, хоць афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі зноў не было. 

Цяпер паведамленне пра сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 29 красавіка выдаленае з сайта ніжняй палаты. Замест яго размешчаная інфармацыя аб правядзенні сумеснага пасяджэння ў красавіку. Пры гэтым адзначана, што дата яго правядзення ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?