Белстат апублікаваў дадзеныя аб структуры насельніцтва паводле ўзросту і полу. Як і ў большасці краін свету, у Беларусі пражывае больш жанчын, чым мужчын.
Агульная статыстыка налічыла 5 071 671 і 4 409 197 чалавек адпаведна. Такім чынам, 53,5% насельніцтва Беларусі — жанчыны.
Аднак ёсць некалькі гарадоў, якія з'яўляюцца выключэннем з правіла.
Найбольшая доля мужчын у Клічаве (53,9%), Івацэвічах (53,5%), Шклове (53,2%) і Горках (51,5%).
Апроч таго, мужчыны пераважаюць у чатырох мястэчках. Гэта Казлоўшчына ў Дзятлаўскім раёне (51,6% мужчын сярод агульнага насельніцтва), Відзы (51,1%), Вялікая Бераставіца (50,5%) і Копысь (50%).
0
0
0
0
0
0