Дзеючы прэзідэнт Судана Амар Башыр пераабраны на новы тэрмін. Паводле звестак суданскай выбарчай камісіі, за яго прагаласавалі 94,5% выбаршчыкаў.
Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Судане праходзілі з 13 па 16 красавіка.
71-гадовы Амар Башыр кіруе краінай з чэрвеня 1989 года, а пасаду прэзідэнта нязменна займае з 1993 года.
Праваабаронцы крытыкуюць цяперашнія ўлады Судана за абмежаванне свабоды слова і ўціск апазіцыі.
0
0
0
0
0
0