«Літва не ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне, мы робім слушна», — сказаў прэм'ер і падкрэсліў, што пасля вайны пачалася акупацыя, якая доўжылася 50 гадоў, таму ў Літвы няма прычын для святкавання 9 Мая — дату заканчэння Другой сусветнай у Еўропе.

«Калі б сітуацыя пасля заканчэння Другой сусветнай была іншай, нас не акупаваў б Савецкі Саюз, тады, вядома, гэта расцэньвалася б інакш», — сказаў Буткявічус пасля пасяджэння ўрада.

Прэм'ер падкрэсліў, што памяць ахвяр Другой сусветнай у Літве ўшануюць 8 мая. «У дачыненні да таго, што адбываецца ў Маскве, рашэнне прымаюць індывідуальна», — сказаў Буткявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?