Украінскі руфер Павел Ушывец, вядомы як Mustang Wanted, удзельнічае ў баях за Шырокіна (20 кіламетраў ад Марыупаля) на баку Нацгвардыі. Адпаведныя фатаграфіі ён размясціў на сваёй старонцы ў Facebook.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе палка «Азоў» і ўдакладнілі, што Ушывец лічыцца ў іх у званні радавога.

У верасні мінулага года ў Расіі руфера абвясцілі ў міжнародны вышук па справе аб вандалізме на шпілі сталінскага гмаху ў Маскве.

20 жніўня 2014 года ён вывесіў украінскі сцяг на шпілі вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве і размаляваў зорку на будынку ў сіні колер — такім чынам яна стала падобна на сцяг Украіны.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка тады заявіў, што ўкраінскі бок выдаваць свайго грамадзяніна не збіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?