Узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе плануе Юрый Шульган, «кандыдат-дармаед». Альбо, як ён сам сябе называе, «дармаед у дэкрэце». Аб яго сур’ёзных намерах сведчыць падтрымка Партыі Зялёных.

Шульган ужо 15 год афіцыйна нідзе не працуе. Звязацца з ім немагчыма. Як паведаміў нам лідар Зялёных Алег Новікаў, «кандыдат-дармаед» не мае і тэлефона.

Біяграфія кандыдата на сайце shulgan.org утрымлівае толькі адно слова: «Нарадзіўся …».

З архіваў праваабаронцаў вядома, што нехта Юрый Шульган з Брэста быў 24 верасня 2000 года затрыманы і жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёна горада Мінска падчас перформансу «Акупацыя», што ладзіла Федэрацыя анархістаў Беларусі. 

Як кажуць Зялёныя ў прэс-рэлізе, ўзяць удзел у выбарах Шульгана стымуляваў дэкрэт аб дармаедах — маўляў, трэба працаўладкавацца на пасаду прэзідэнта.

«Мая кампанія ў тым ліку закліканая пераканаць кожнага дармаеда, што ён можа знайсці сваё працоўнае месца пад сонцам і ўліцца ў армію падаткаплацельшчыкаў», — кажа ён.

Партыя Зялёных у Беларусі аб'ядноўвае пераважна анархістаў і лявацкіх актывістаў. Рэальнай палітычнай дзейнасці не вядзе.

Чытайце таксама:

Гэндальф — кандыдат на прэзыдэнцкія выбары-2015 ад інтэрнэт-актывістаў

АГП пачала фарміраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

Гайдукевіч: Найлепшы спарынг-партнёр для Лукашэнкі — невядомы кандыдат ад апазіцыі

Партыя БНФ: Найлепшым кандыдатам на выбарах-2015 быў бы Мілінкевіч

Партыя БНФ падтрымала вылучэнне Караткевіч у кандыдаты ў прэзідэнты

«Справядлівы свет» плануе вылучыць Калякіна кандыдатам у прэзідэнты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?