У Польшчу разам з калонай матацыклістаў клуба «Начныя ваўкі» не пусцілі здымачную групу НТВ, якая суправаджала мотапрабег да Берліна ў гонар 70-годдзя Перамогі.

Як паведамляе сайт тэлеканала, здымачнай групе НТВ пакуль не патлумачылі прычыну адмовы. Журналісты знаходзіцца ў боксе для ўзмоцненага дагляду, дзе раней бавілі час «Начныя ваўкі», і чакаюць, калі ім аддадуць пашпарты.

Раней сёння польскія памежнікі не пусцілі на тэрыторыю краіны групу байкераў з маскоўскага клуба «Начныя ваўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0