Інжынер Крыстафер Пэрыш здолеў падключыць магнітны дыскавы накапляльнік DEC RL02 да сучаснага камп’ютара праз USB, распавядае Hackaday.com.

RL02 вагой у 102 кг і вышынёй у 78 см спажывае 480 Вт, але захоўвае толькі 10,4 Мб інфармацыі.

На яго з дапамогай пэўных мадыфікацый атрымалася ўсталяваць файлавую сучасную файлавую сістэму FAT і запампаваць некалькі карцінак з інтэрнэту.

Каб запісаць на абсталяванне Пэрыша відэагульню GTA V, спатрэбіцца 6650 «флэшак», адзначае Kotaku. На адну выйдзе запісаць хіба пару песень.

Сёння самыя танныя USB-флэшкі каштуюць каля 4 даляраў за 4 Гб памяці і важаць пару дзясяткаў грам. Але ў 70-х гадах за «флэшку» Пэрыша, а дакладней, за магнітны дыскавы накапляльнік на 10 Мб прыйшлося б заплаціць дзясяткі тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?