Аналіз першага якаснага фота гронкавухіх вавёрак Rheithrosciurus macrotis, таксама вядомых як вавёркі-вампіры, паказаў, што яны маюць самыя аб’ёмныя хвасты сярод жывёл Зямлі, пішуць заолагі ў часопісе Taprobanica.

Хвост вавёркі-вампіра на 30% большы па аб’ёме за яе цела, што ёсць сусветным рэкордам.

Галоўным аўтарам даследавання названая юная Эмілі Мэйяард, якая напісала работу разам са сваімі бацькамі-навукоўцамі. Утрох яны сабралі інфармацыю пра вавёрак-вампіраў, якія нападаюць на хатніх курак у чалавечых паселішчах ды з’ядаюць толькі іхныя сэрцы і пячонкі.

Ад мясцовых паляўнічых ёсць сведчанні і пра напады вавёрак (памерамі цела каля 40 см) на дарослых аленяў.

Падчас збору інфармацыі пра рэдкіх вавёрак і былі атрыманыя першыя іх высакаякасныя фота і відэа ў натуральным асяроддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?