Еўрасаюз можа падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расіі ўжо ў чэрвені.

Пра гэта, як паведамляе агенцтва Reuters, канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла ў панядзелак, 27 красавіка, у Варшаве на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Польшчы Эвай Копач.

Меркель нагадала, што ЕС яшчэ ў сакавіку вырашыў звязаць пытанне зняцця або падаўжэння абмежавальных мер з выкананнем Масквой мінскіх дамоўленасцей.

Па словах Меркель, цяпер стала «цалкам відавочна», што рэалізацыя пакета мінскіх пагадненняў зойме больш часу, чым меркавалася першапачаткова.

«Мы зоймемся гэтым пытаннем у чэрвені», - сказала яна.

Як перадае Reuters, Меркель зыходзіць з таго, што санкцыі ў дачыненні да Расіі будуць прадоўжаны. Узаемную гатоўнасць да гэтага Германіі і Польшчы пацвердзіла і Копач, якая прытрымліваецца аналагічнага пункту гледжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?