EPA

EPA

Лідары Еўрасаюза заявілі Украіне, што занепакоеныя парушэннем рэжыму спынення агню на ўсходзе краіны, аднак не маюць намеру адпраўляць туды узброеных міратворцаў.

«Мы можам казаць толькі аб грамадзянскай місіі, не пра ваенную», — заявіў старшыня Еўрарады Дональд Туск.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ЕС або ААН павінны накіраваць міратворцаў на ўсход Украіны.

Туск паабяцаў, што Еўрасаюз накіруе грамадзянскую місію ў Кіеў для пошуку магчымасцяў далейшага садзейнічання ў забеспячэнні бяспекі на Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?