AP

AP

Губернатар штата Мэрыленд Лары Хоган абвясціў надзвычайнае становішча і прывёў у дзеянне нацыянальную гвардыю штата, якая павінна дапамагчы паліцыі аднавіць парадак у Балтымары.

Мэр горада Стэфані Роулінгс-Блэйк заявіла, што ў аўторак з 10 вечара да 5-й раніцы па мясцовым часе будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна.

«Гэта азначае, што калі вы знаходзіцеся на вуліцы ў гэтым час, то гэта можа быць толькі па адной з дзвюх прычын: альбо ў вас экстраная сітуацыя медыцынскага характару, альбо вы ідзяце на працу», — удакладніла яна.

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць тыдзень.

На відэазапісах, зробленых з верталётаў, на вуліцах бачныя дзясяткі людзей, якія ўступаюць у сутыкненні з паліцыяй.

Дэманстранты кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі.

Паліцыя арыштавала прынамсі 27 чалавек.

З надыходам цемры пачаўся моцны пажар у будынку на ўсходзе Балтымара, нядаўна пабудаваным (а па іншых дадзеных яшчэ нават не дабудаваным) для розных сацыяльных устаноў.

Прэс-сакратар балтымарскага мэра Кевін Харыс заявіў, што гэты пажар звязаны з беспарадкамі і што ў будынку размяшчаўся цэнтр падтрымкі моладзі і сем'яў.

Цемнаскуры 25-гадовы жыхар Балтымара Фрэдзі Грэй атрымаў сур'ёзныя і да гэтага часу не растлумачаныя траўмы шыі пры затрыманні паліцыяй, пасля чаго памёр у бальніцы. Яго смерць выклікала пратэсты ў горадзе.

Пратэстоўцы пачалі 19 красавіка марш з месца, дзе 12 красавіка быў арыштаваны Грэй. Па версіі паліцыі, Грэй, ідучы па вуліцы і сустрэўшыся поглядам з паліцэйскім патрулём і раптам кінуўся бегчы. Калі яго дагналі і змясцілі ў паліцэйскі фургон, ён нібыта пачаў паводзіць сябе буйна, і тады яго закавалі ў кайданкі па руках і нагах.

Пакуль не ясна, калі і як менавіта Грэй атрымаў сур'ёзныя траўмы шыі і хрыбетніка, ад якіх трапіў у кому і праз тыдзень памёр.

Раней адвакат сям'і Грэя Уільям Мэрфі паведаміў, што хрыбетнік яго падабароннага быў практычна разарваны. Улады горада паабяцалі правесці расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?