Сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падасьць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне вулічнай акцыі на Дзень Волі.

Сябры аргкамітэта выпрацавалі наступны маршрут: збор 25 сакавіка а 18:00 на плошчы Якуба Коласа, шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Валадарскага, Гарадзкі Вал, канчатковым пунктам мусіць стаць помнік Максіму Багдановічу, што ля опэры. Цягам акцыі арганізатары плянуюць ускласьці кветкі да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча і Максіма Багдановіча. Заяўнікамі вулічнай акцыі выступілі Аляксандар Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька і Мікола Статкевіч.

Вулічная маніфэстацыя павінна стаць цэнтральным, але не адзіным пунктам праграмы сьвяткаваньня 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Напярэдадні 25 Сакавіка мае адбыцца форум “За незалежнасьць”. Па словах намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, гэты форум павінен выклікаць шырокую нацыянальную дыскусію ў пытаньнях эканомікі, геапалітыкі і культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?