Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 27 красавіка ў 9.46 па спецлініі 102 у міліцыю звярнуліся работнікі аднаго з банкаў [паведамляецца, што гэта аддзяленне Белсвісбанка на Плошчы Свабоды]: у памяшканні разлікова-касавага цэнтра, размешчанага ў Цэнтральным раёне сталіцы, пашкоджаныя пломбы сейфаў. На месца выязджалі кіраўнікі і спецыялісты ГУУС, УСК па Мінску, ГКСЭ, следча-аператыўная група Цэнтральнага РУУС. 

Падчас першапачатковых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было устаноўлена, што крадзеж з разлікова-касавага цэнтра быў учынены 25 красавіка з 18.24 да 20.53. Выкрадзена: 690.000 долараў ЗША, 64.000 еўра, 3.900.000 рублёў ЦБ РФ, 1.340 фунтаў стэрлінгаў, 1.000 швейцарскіх франкаў, 45.229 грывен і 100 злотых. 

Ёсць падставы падазраваць ва ўчыненні крадзяжу 43-гадовага спецыяліста аднаго з аддзелаў гэтага ж банка. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць актыўныя мерапрыемствы, скіраваныя на ўстанаўленне яго месцазнаходжання. 

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачатая крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0