Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершанае следства ў дачыненні да сямейнай пары, якія арганізавалі парнастудыю пры дапамозе інтэрнэту, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог. 

Нагадаем, 25-гадовая грамадзянка Расіі, якая мае права на жыхарства ў Беларусі, сумесна з 31-гадовым мужам з мэтай атрымання грашовага ўзнагароджання ў перыяд з чэрвеня па снежань 2014 года арганізавалі распаўсюджванне і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і відарысаў у інтэрнэце. 

Устаноўлена, што ўвесь працэс злачыннай дзейнасці адбываўся ў арандаванай кватэры ў Мінску. Жанчына наймала дзяўчат, якія за грошы выконвалі любыя просьбы па задавальненні сексуальных патрэбаў карыстальнікаў інтэрнэту ў рэжыме анлайн. 

Следствам устаноўленыя 14 дзяўчат, якія працавалі ў студыі, а таксама прыблізна 20 дзяўчат, якіх абвінавачваная спрабавала завербаваць. Мужчына займаўся тэхнічным абслугоўваннем камп`ютарнага абсталявання, тэхнікі, якая забяспечвае віртуальныя зносіны карыстальнікаў інтэрнэту. Грошы ад кліентаў пералічваліся абвінавачаным на аформленыя на падстаўных асоб плацежныя карты замежных банкаў. 

У межах следчых дзеянняў праведзеныя вобыскі, падчас якіх выяўленая і канфіскаваная камп`ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны і іншыя доказы злачыннай дзейнасці абвінавачаных. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя вынікі мастацтвазнаўчай экспертызы, на падставе якіх трансляваныя матэрыялы прызнаныя парнаграфічнымі. 

Паводле вынікаў расследавання дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя на падставе ч. 2 арт. 343 КК (выраб, распаўсюджванне і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і відарысаў групай асоб паводле папярэдняй змовы з выкарыстаннем глабальнай камп`ютарнай сеткі інтэрнэт). 

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных з моманту іх затрымання не змянялася — яны знаходзяцца пад вартай. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?