Украінскі прэм'ер Арсень Яцанюк адзначыў, што Украіна ў цэлым атрымала 30 млрд даляраў міжнароднай фінансавай дапамогі, у той час як Грэцыя атрымала ў дзесяць разоў больш.

«Украіна атрымала каля 30 млрд даляраў фінансавай дапамогі ад Міжнароднага валютнага фонду, ад краін — членаў «Вялікі сямёркі», — сказаў ён у аўторак у Кіеве падчас Міжнароднай канферэнцыі ў падтрымку Украіны.

Арсень Яцанюк адзначыў, што адначасова Грэцыя ўжо атрымала больш за 300 млрд даляраў такой дапамогі.

Пры гэтым, паводле слоў прэм'ера, Грэцыя не вядзе вайну і мае насельніцтва ў 4 разы менш за Украіну.

Ён дадаў, што Кабмін разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці ў пытанні правядзення рэформаў і павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?