Шторм у Маладзечне 13 красавіка, фота Настассі Роўды, rh.by

Шторм у Маладзечне 13 красавіка, фота Настассі Роўды, rh.by

Белгідрамет паведамляе, што ў ноч на 29 красавіка па захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы.

Днём у асобных раёнах чакаецца град. Вецер будзе паўночна-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні 6-11 м/с, ноччу па захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9—14 градусаў цяпла, па захадзе 6—8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 8 па захадзе да плюс 23 градусаў па ўсходзе краіны.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?