Праект Angst прадстаўляе свой першы трэк «Няма каханьня», запісаны пры ўдзеле Алеся Ката-Зайцава. Выканаўца асэнсоўвае стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасьць адно адным ужо назьбіралася.

Песьня «Няма каханьня» была напісаная на пачатку 2014-га году на біт Kurguz prod. (сэмпл — з трэку малазійскай сьпявачкі Yuna «Lullabies»). Рэпер Angst прызнаецца, што кампазыцыя выйшла такім сабе «франкенштэйнам» ці «першым бліном»: пачатковы куплет задумваўся як гасьцявы для іншага трэка, біт пад яго адшукаўся пазьней і тады ж быў напісаны другі куплет з прыпевам. Запіс песьні рабіўся на адной студыі, зьвядзеньне і майстарынг — на другой. У фінальную вэрсію ўвайшла чацьвёртая вэрсія прыпева, выкананая лідарам гурта BosaeSonca Алесем Катом-Зайцавым. Па выніку ж – выйшоў густоўны і шыкоўны рэп.

Аўтар кажа, што ў сваім творы ён бярэцца асэнсаваць стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасьць адно адным ужо назьбіралася, але час расстаўленьня кропак над «і» ў сувязі з гэтым яшчэ не прыйшоў ды чакаецца ў бліжэйшай будучыні.

Пакуль жа – маскі напускнога спакою і сьнегавы ком зь няўклюдных словаў і дзеяньняў, што толькі падліваюць алею ў агонь.

Angst – прадстаўляе новае пакаленьне беларускай рэп-музыкі. Праект утвораны ў Менску ў 2014 годзе Віталём «Ангстам». Упершыню заявіў пра сябе у трыб’юце «Re:Песьняры» ў сумеснай з SP Kava песьні«Думалі». Таксама адзначыўся гасьцявым куплетам у яго рэлізе «яМы» (2015). Трэк «Няма каханьня» – яго поўнапраўны дэбют. Выканаўца мае матэрыялу на альбом, які рыхтуе сёлета да выданьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?