БелТА

БелТА

«Даручэнняў было вельмі шмат, я ўжо выказваў сваю занепакоенасьць, што пакуль не бачу іх выканання, што, вядома, непрымальна, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тым больш яны ж не касмічныя».

На думку кіраўніка дзяржавы, у мэра Мінска каласальныя магчымасці, якія дазваляюць аператыўна выканаць даручэнні кіраўніка дзяржавы.

«У Мінску працы шмат. Мэр Мінска — гэта цяжкая праца, увесь час на вачах. Мінск павінен дынамічна развівацца. Я не магу дапусціць, каб быў нейкі застой. Таму і мае адпаведныя патрабаванні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў паведаміць аб кадравых пытаннях. «Я таксама турбуюся за тое, каб цяперашні старшыня гарвыканкама не лёг на пасаду, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— Людзей разганяць не трэба, усякія моманты бываюць у жыцці, але калі чалавек праз 3 месяцы, паўгода на пасадзе не спраўляецца з абавязкамі, тады трэба такіх работнікаў мяняць, не адкладаючы ў доўгую скрыню. Справа цярпець не павінна».

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся развіццём прамысловасці Мінска, паколькі ад яе шмат у чым залежыць развіццё прамысловасці ў краіне, рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў.

«Ёсць пытанні па шэрагу аб'ектаў, якія нашы так званыя гора-інвестары не пабудавалі, узяліся і не зрабілі.

Дапусцім, насупраць «Мінск-Арэны» ў Лебядзіным. Я даручыў Мінскаму гарвыканкаму выкінуць гэтых інвестараў з краіны і дабудаваць гэтыя дамы і прадаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, грошы, атрыманыя ад продажу, можна накіраваць на будаўніцтва невялікага функцыянальнага цэнтра мастацкай гімнастыкі.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні добраўпарадкавання горада да Дня Перамогі, падкрэсліўшы, што ў тэрміновым рэжыме Мінск неабходна прывесці ў належны парадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?