Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралэк раскрытыкаваў заявы ўпаўнаважанага прадстаўніка чэшскага ўрада па пытаннях энергетычнай бяспекі Вацлава Бартушкі адносна трагедыі 2 мая 2014 года ў Адэсе, перадае РІА «Навіны».

«Бартушка выкарыстоўвае інтэрпрэтацыю, якая няправільная фактычна і не можа мець маральнага апраўдання. Супрацоўніку МЗС недапушчальна гаварыць аб падпале і забойстве людзей як аб даступным метадзе вырашэння канфлікту», — напісаў Зааралэк ў сябе ў твітары.

У пятніцу Бартушка заявіў у інтэрв'ю парталу Neovlivní.cz, адказваючы на пытанне аб магчымым з'яўленні расійскіх вайскоўцаў без апазнавальных знакаў у краінах Балтыі: «Калі своечасова процідзейнічаць ім, як, напрыклад, у Адэсе, дзе іх папросту спалілі жыўцом, або ў Днепрапятроўску, дзе іх забілі і пахавалі ўздоўж дарогі, усё будзе спакойна. Калі гэтага не зрабіць, чакайце вайны. Вось і ўсё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0