Дзяржаўны дэпартамент ЗША зафіксаваў максімальную канцэнтрацыю расійскіх сістэм супрацьпаветранай абароны. Пра гэта заявіў прадстаўнік дэпартамента Джэф Ратка, перадае Bloomberg. Ён распавёў, што адным з галоўных доказаў удзелу Расеі ў канфлікце з'яўляецца наяўнасць у баевікоў беспілотнікаў.
Раней афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Мэры Харф заявіла ў Вашынгтоне аб тым, што Расея парушае Мінскія пагаднення, пастаўляючы на ўсход Украіны сродкі супрацьпаветранай абароны. Харф заявіла, што колькасць установак СПА ў Данбасе дасягнула рэкорднага з кастрычніка мінулага года паказчыка.