Улада33

Суд над палітвязнем Статкевічам перанеслі на 4 мая

Суд у калоніі над палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Міколам Статкевічам пройдзе 4 мая.

Аб тым, што Мікалая Статкевіча чакае чарговы суд стала вядома 13 красавіка. Па словах жонкі палітвязня Марыны Адамовіч, у калоніі патлумачылі гэта нібыта шматлікімі парушэннямі рэжыму. У пачатку красавіка на Статкевіча склалі 8 актаў аб парушэнні рэжыму цягам аднаго тыдня. Палітвязень быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў гэтым месяцы і прадуктовай перадачы, правёў тры дні ў штрафным ізалятары.

А сёння стала вядома, што суддзя ўжо наведаў калонію.

«З першага дня, як стала вядома пра суд, Мікола адразу напісаў заяву на адваката. А сёння адвакат мне раптам тэлефануе, што суддзя ўжо ў калоніі, — каментуе сітуацыю Марына Адамовіч. — А сам адвакат пра гэта не ведаў. Таму напісалі патрабаванне аб пераносе суда. Яго задаволілі і перанеслі на 4 мая. Што там здарылася, ці яны хацелі правесці той суд ціхенька, каб ніхто не ведаў, ці гэта проста звыяайнае галавацяпства, я пакуль і сама не ведаю. Увогуле, звестак пакуль не шмат».

***

Нагадаем, што Мікола Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які знаходзіцца ў зняволенні. У маі 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным вязнем. Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткія варункі і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Па заканчэнні гэтага тэрміну 12 студзеня гэтага года Статкевіч вярнуўся ў шклоўскую калонію. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць