Грамадства8888

Залдастанаў у Брэсце: «Вы з гэтай русафобіяй дагуляецеся!»

Лідар «Начных ваўкоў» даў прэсавую канферэнцыю ў консульстве Расеі ў Берасці, дзе падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за добры прыём.

Аляксандр Залдастанаў прыбыў у Берасце, каб падтрымаць удзельнікаў мотапрабегу, якім 27 красавіка забаранілі ўезд у Польшчу. Яны таксама ўзялі ўдзел у прэс-канферэнцыі.

Перад пачаткам прэс-канферэнцыі Залдастанаў зачытаў «пасланне ветэранам Еўропы ад ветэранаў Арлоўскай і Тульскай абласцей» і паабяцаў, што праз два дні гэтае пасланне будзе дастаўленае па раней абвешчаным маршруце.

Такім чынам, Аляксандар Залдастанаў запэўніў прысутных журналістаў, што мотапрабег «Начных ваўкоў» па Еўропе адбудзецца. Аднак адмовіўся паведаміць, якім чынам будзе здзейсненая акцыя і хто возьме ў ёй удзел.

Кіраўнік групы байкераў Андрэй Баброўскі ўдакладніў, што на польскай мяжы візу анулявалі толькі яму. «Астатнім абмежаваны ўезд у Польшчу», — сказаў Баброўскі.

Тое, што ўчора адбылося на польскай мяжы, Залдастанаў назваў «танным цыркам»: «Едуць 20 чалавек абсалютна адкрытых і без зброі з высокароднай місіяй. Едзем на магілы, на могілкі. Нас сустракаюць аднадумцы. А перад намі пачынаюць выносіць дэкарацыі, са зброяй прыходзяць людзі ўсе ў броніках, пачынаюць праводзіць вобшукі, лезуць у бялізну і г. д. Гэта тэатральная пастаноўка, яна танная. Я іншага слова не магу знайсці, — сказаў Залдастанаў. — Пасьля нам расказваюць пра Савецкі Саюз і палохаюць гісторыямі пра таталітарнае мінулае. Мы дакрануліся да твару дэмакратыі. Гэта не твар, а грымаса».

На просьбу радыё «Свабода» пракаментаваць, чаму ў Беларусі ўдзельнікаў мотапрабегу сустракалі на высокім афіцыйным узроўні, Аляксандр Залдтастанаў адрэгаваў так: «Гэта вы арганізавалі гэтую сітуацыю, калі гэтая гісторыя дайшла да ўзроўню першых асобаў. Вы зрабілі з яе жахлівую сітуацыю. Вы самі стварылі гэтую сітуацыю, калі сталі арганізоўваць супрацьдзеянне нашаму маршруту».

Баброўскі ўдакладніў, што байкеры не звярталіся да афіцыйных беларускіх уладаў з просьбай пра спрыянне, і прыём у Беларусі — гэта ініцыятыва саміх беларускіх уладаў.

«За гэта дзякуй вялікі Аляксандру Лукашэнку, — сказаў Залдастанаў. — Гэта ягоная асабістая ініцыятыва. Уся гэтая сітуацыя, уся гэтая інфармацыйныя прапагадысцкая дэмакратычная машына на нас дала збой».

А польскаму журналісту Залдастанаў сказаў: «Вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй. Іншым разам баязлівы чалавек, загнаны ў кут, можа стрэліць. Вось чым можа скончыцца гэтая істэрыя, цемрашальства. Баязлівы чалавек можа націснуць на курок».

Каментары88

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць