Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў даў прэс-канферэнцыю ў консульстве Расеі ў Берасці, дзе падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за добры прыём.

А польскаму журналісту Залдастанаў сказаў: «Вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй. Іншым разам баязлівы чалавек, загнаны ў кут, можа стрэліць. Вось чым можа скончыцца гэтая істэрыя, цемрашальства. Баязлівы чалавек можа націснуць на курок».

Праўда, выказаць такую думку расійскаму байкеру аказалася зусім не проста. Відаць, на языку круціліся зусім іншыя словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?